Top.Mail.Ru

Карціну Шагала «Над горадам» убачаць госці «Славянскага базару ў Віцебску»

Вядомая карціна Марка Шагала «Над горадам» будзе экспанавацца ў Мастацкім музеі Віцебска ў дні «Славянскага базару». Аб гэтым БелТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.


Палатно прыедзе ў фестывальную сталіцу з Траццякоўскай галерэі. Для экспанавання карціны ў Мастацкім музеі падрыхтавана асобная зала. Насупраць будзе выстаўлена работа Юрыя Пэна — настаўніка Шагала. «Таксама экспазіцыю дапоўняць аўтапартрэт маэстра і партрэт яго таленавітага выхаванца, якія таксама напісаў Пэн. Гэтыя карціны прадаставяць з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея», — расказалі ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

Убачыць гэты творчы «дуэт» можна будзе 16 ліпеня — у дзень адкрыцця XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Карціна Шагала прабудзе ў абласным цэнтры на працягу двух месяцаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю