Top.Mail.Ru

Карціну Ван Гога прадалі за рэкордныя $190,4 млн на аўкцыёне Sotheby’s

Карціна мастака, постімпрэсіяніста Вінцэнта ван Гога «Квітнеючы каштан» прададзеная на аўкцыёне Sotheby’s у Нью-Ёрку за рэкордныя $190,4 млн.



Твор, напісаны ў 1890 годзе, устанавіў новы аўкцыённы рэкорд для галандскага постімпрэсіяніста і стаў самым дарагім творам, прададзеным на таргах у бягучым сезоне.

Папярэдні рэкорд для Ван Гога складаў $117,2 млн за работу 1888 года «Сад з кіпарысамі», прададзеную на аўкцыёне Christie’s у Нью-Ёрку ў лістападзе 2022-га. 

Карціну «Квітнеючы каштан» у 1909 годзе ў Парыжы набыў уплывовы нямецкі выдавец Самуэль Фішэр, а яго сям’я прадала яе ў 1936-м. Спадчыннікі Фішэра выступалі супраць продажу, заяўляючы, што іх сям’я расталася з карцінай толькі з-за фінансавых страт, панесеных пры нацысцкім рэжыме. Іх нямецкі адвакат запатрабаваў ад Sotheby’s даказаць, што карціна ў 1936 годзе была прададзеная па рыначнай цане і што сям’я прадала б яе незалежна ад палітычнага становішча. 17 лістапада аўкцыённы дом паведаміў, што «было дасягнута пагадненне паміж сям’ёй Блак’е-Арыета і ўсімі законнымі нашчадкамі Хедвіга і Самуэля Фішэра адносна продажу» палатна. Па даных аўкцыённага дома Sotheby’s, сям’я Блак’е-Арыета набыла карціну ў 1975 годзе і валодала ёю больш за паўстагоддзя.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю