Top.Mail.Ru
173

Карцоў прызнаны лепшым іграком, Шагойка — лепшым трэнерам чэмпіянату Беларусі ў маі

У апошні вясенні месяц 25-гадовы нападаючы брэсцкага «Дынама» быў сапраўдным лідарам атак сваёй каманды — ён забіў чатыры галы і столькі ж асісціраваў сваім партнёрам пры ўзяцці варот.


Ягор Карцоў стаў лепшым іграком майскага адрэзка футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», паведамляе БелТА.

У апошні вясенні месяц 25-гадовы нападаючы брэсцкага «Дынама» быў сапраўдным лідарам атак сваёй каманды — ён забіў чатыры галы і столькі ж асісціраваў сваім партнёрам пры ўзяцці варот. Акрамя таго, Ягор Карцоў стаў аўтарам самага прыгожага гола — у матчы супраць «Мінска» (5:0) ён паразіў вароты сапернікаў эфектым далёкім ударам. Усяго ў гэтым першынстве ў актыве Карцова шэсць забітых мячоў і сем рэзультатыўных перадач. Пасля 11 праведзеных сустрэч брастаўчане набралі 21 ачко і займаюць 5-е месца ў турнірнай табліцы. Заўтра яны сустрэнуцца на выездзе з аўтсайдарамі турніру футбалістамі «Маладзечна».
  • Лепшым трэнерам па выніках мая прызнаны настаўнік дэбютанта элітнага дывізіёна «МЛ Віцебск» Аляксандр Шагойка. У пяці майскіх паядынках яго падапечныя атрымалі пяць вікторый і ўпэўнена лідзіруюць, набраўшы 29 ачкоў. Па 23 балы ў мінскага «Дынама» і мазырскай «Славіі». Матчы 12-га тура пройдуць 13-15 чэрвеня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю