Top.Mail.Ru
316

Карупцыйную схему ў сферы мясаперапрацоўкі выявілі ў Брэсцкай вобласці

Сума незаконных узнагароджанняў склала каля Br18 тыс.


У Брэсцкай вобласці праваахоўнікі выявілі карупцыйную схему ў сферы мясаперапрацоўкі, паведамляе МУС.


Злачынную схему выявілі супрацоўнікі УБЭЗ УУС Брэсцкага аблвыканкама сумесна з калегамі з ГУБЭЗ МУС.

«Генеральны дырэктар аднаго з прадпрыемстваў Пінска атрымаў у якасці хабару каля Br14 тыс. у эквіваленце ад прадстаўнікоў брэсцкай фірмы, якая рэалізуе харчовыя дабаўкі. Такім чынам прадпрымальнікі праплачвалі спрыяльнае вырашэнне пытанняў рэгулярных закупак іх прадукцыі», — расказалі падрабязнасці ў МУС

Праваахоўнікі ўстанавілі, што камерсанты такім жа чынам вялі бізнес са службовымі асобамі мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Гродзенскай, Мінскай абласцей і Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. У гэтых выпадках сума незаконных узнагароджанняў склала каля Br18 тыс.

Падазраваных затрымалі пры сілавой падтрымцы СПБТ «Алмаз». Следчым камітэтам распачаты крымінальныя справы за атрыманне, дачу хабараў і незаконных узнагарод.

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю