Top.Mail.Ru

Каржыцкі: У навукова-тэхналагічных парках краіны налічваецца амаль 270 рэзідэнтаў

Статус навукова-тэхналагічнага парка атрымалі 17 суб’ектаў гаспадарання, у іх налічваецца амаль 270 рэзідэнтаў. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Дзяніс Каржыцкі.

Як адзначыў Дзяніс Каржыцкі, асноўная мэта навукова-тэхналагічных тэхнапаркаў — паскорыць укараненне навуковых распрацовак у вытворчасць. «Асноўная задача — стварыць пляцоўку і тое асяроддзе, у якім нашы распрацоўшчыкі могуць узаемадзейнічаць з вытворцамі прадукцыі. У якасці апошніх у першую чаргу выступае малы і сярэдні бізнес. Для іх арыентавана стварэнне інфраструктуры, стварэнне выпрабавальных лабараторый, цэнтраў протатыпавання, сканцэнтраваны паслугі па бізнес-планаванні, даследаваннях рынку. Усё гэта сканцэнтравана ў асяроддзі тэхнапаркаў», — расказаў Дзяніс Каржыцкі.

Паводле яго слоў, на сённяшні дзень статус навукова-тэхналагічнага парка атрымалі 17 суб’ектаў гаспадарання, уключаючы тэхнапарк «Луч» і адзін рэгіянальны, якія былі зарэгістраваны ў бягучым годзе. «Гэтыя суб’екты можна падзяліць на тры напрамкі. Тэхнапаркі пры ВНУ, тэхнапаркі, якія ствараюцца мясцовымі ўладамі для інавацыйнага развіцця рэгіёна. І трэці напрамак тэхнапаркаў, які з’явіўся з мінулага года па ініцыятыве Міністэрства прамысловасці і Беллегпрама, — па адаптацыі замежных тэхналогій і паскарэнні іх укаранення на сваіх прадпрыемствах», — расказаў Дзяніс Каржыцкі.

Цяпер у навукова-тэхналагічных парках краіны налічваецца 267 рэзідэнтаў. «Абнаўленне ідзе 10-20%, абнаўляецца склад рэзідэнтаў. А каб стаць рэзідэнтам, трэба распрацаваць інавацыйны праект, паказаць, якую інавацыю суб’ект гаспадарання будзе ўкараняць. Гэта інавацыя бізнес-працэсу або стварэнне новай прадукцыі», — адзначыў Дзяніс Каржыцкі.

Гаворачы аб рэгіянальным маштабаванні тэхнапаркаў, Дзяніс Каржыцкі адзначыў, што тэхнапаркі, якія створаны мясцовымі ўладамі, — інструмент развіцця рэгіёнаў. «У гэтым годзе ў нас рэалізуецца тры такія лакальныя праекты — у Гомелі, Магілёве, Брэсце», — расказаў Дзяніс Каржыцкі. Пры гэтым самым важным паказчыкам для іх з’яўляецца не аб’ём вырабленай прадукцыі, а аб’ём інавацый, якія будуць рэалізаваны ў эканоміцы краіны.

«Мы імкнёмся да таго, каб больш як 80% арганізацый рэгіёнаў былі інавацыйна актыўныя. Калі любое прадпрыемства адзін раз у пяць гадоў не рэалізуе інавацыйны праект, не мадэрнізуе тэхналогіі, яно непазбежна адстае ад рынку. Інавацыі — гэта стварэнне канкурэнтаздольных характарыстык прадукцыі, а галоўнай меркай канкурэнтаздольнасці з’яўляецца экспарт», — падкрэсліў эксперт.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю