Не бывае байкі без праўды, а яна сёння ў тым, што кожны лічыць сябе разумным, дакладней — разумнейшым за іншых. І дзеці ў яго таксама разумнейшыя. І завуць іх не проста Ала, Максім ці Алесь, бо гэта ж не «ваў», гэта ж ледзь не адстой, а Эльза, Макс або Алекс...
Тое ж і з гадаванцамі. Нейкім вечарам я кіно па тэлевізары глядзела. Адзін эпізод: на вуліцы спыняюць дзядзьку з сабачкам (той, маленькі, на ручках сядзіць), нешта пытаюць у абодвух. Дзядзька адказ пачынае здалёк: «У дзевяць гадзін вечара, як заўсёды, мы з Гераклам (паказвае на сабаку) выйшлі пагуляць...»
Ну дарослы ж дзядзька, мо нават разумны? А чым ён думаў, калі свайму «ваўкадаву» імя даваў? Геракл — ці бачыце? Манія велічы — вось што відаць!
Але ж гэта яшчэ пра сабаку. З катамі — ніколькі не лепш. Сярод іх — то Маркіз, то Барон, то Лорд, чыстая знаць! За рэдкім выключэннем.
...Неяк раз пазавіхаюся я ў гародзе і раптам чую: «Кашмар! Кашмар!»
Выглянула з-за плота — пасярод вуліцы суседка стаіць: у адзін бок пракрычыць гэта слова, потым — у другі. А яно ж ні там, ні там нічога не гарыць, не дыміць як быццам, нікога нідзе не б’юць...
Але ж, думаю, гэта я з-за плота нічога такога не бачу, а вось суседка, напэўна, ведае, калі гэтак крычыць?
Давялося падысці, папытаць у яе, што зрабілася. «Дык жа во, — ледзь не плача, — Кашмар прапаў».
Яна разумее, аб чым гаворыць, а мне што падумаць? Ну не іначай дах у цёткі паехаў! «Вы хочаце пра гэта пагаварыць?» — у падобных выпадках пытаюць псіхолагі.
Вось і я (таксама ж «кінаў наглядзелася») «уключаю» гэтага знаўцу, прашу, каб расказала, які такі кашмар. Суседка мне: «Ды што пра яго расказваць? Кот як кот. Унукі з горада прывезлі, каб свежым паветрам падыхаў, на жывую мыш паглядзеў... Не „ўпасвіла“... Збег во некуды».
І зноў у голас: «Кашмар! Кашмар!» Усіх суседзяў на вушы паставіла. А мне яшчэ і нагадала прыгожы верш Успенскага пра паляўнічага, які ішоў на базар, нёс прадаваць здабычу, прычым не адзін, а ў атачэнні сваіх сабак, якіх звалі... Каравул, Пажар, Дружок, Чамадан і Піражок...
Яны ды іншыя ганчакі з не менш арыгінальнымі «імёнамі» весела беглі побач з гаспадаром, аж пакуль насустрач ім не выйшаў... кот.
Што далей было, — не вам казаць: сабакі рванулі з месца! Паляўнічы, каб спыніць, закрычаў:
— Караул! Дружок! Пожар! —
Всполошился весь базар...
Поднялась такая давка,
Что сломали два прилавка...
А сабакі зніклі, можна сказаць, прапалі.
Паляўнічы з гора куды? Ну, вядома ж, у міліцыю. Расказвае там, што ў яго прапаў Дружок, Чамадан і Піражок...
Далей ішло апісанне кожнага з гэтых названых, пасля чаго ачмурэлы дзя журны ў непрытомна ці валіцца на падлогу.
...Але ж доб ра ўсё, што добра канчаецца: міліцыянер ачуняў, сабакі (трэба разумець, не дагнаўшы ката?) хутка знайшліся — прыбеглі да паляўнічага.
Мараль — у апош ніх рад ках:
«...Если ты, дружок, охотник,
Думай, как назвать собак!»
І, вядома ж, катоў і кошак, не кажучы прадзяцей!
Соф’я Кусянкова, Рагачоўскі раён