Top.Mail.Ru

Каштоўнасці беларускага народа звязаны з самымі важнымі падзеямі яго гісторыі — Іпатаў

Каштоўнасці беларускага народа звязаны з самымі важнымі падзеямі яго гісторыі, заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў, які прыняў удзел ва ўскладанні кветак і вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску, перадае БелТА.



«Каштоўнасці беларускага народа звязаны з нашым мінулым, самымі яркімі гістарычнымі падзеямі. 3 ліпеня і 9 Мая — гэта тыя святы, якія падарылі нам папярэднія пакаленні людзей, якія не пашкадавалі свайго жыцця за сённяшняе мірнае, стабільнае, светлае жыццё. Мы павінны перадаваць наступным пакаленням гэтыя каштоўнасці, паколькі яны — аснова жыцця суверэннай, незалежнай Беларусі», — адзначыў Вадзім Іпатаў.


Ён дадаў, што маладое пакаленне пераймае гэтыя каштоўнасці і з’яўляецца іх носьбітам. «Напрыклад, 21-22 чэрвеня ў Брэсце прайшоў II Міжнародны форум Саюзнай дзяржавы „Вялікая спадчына — агульная будучыня“. Вельмі актыўна ў ёй удзельнічала моладзь. Адбылося пасяджэнне Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі, дзе прадстаўнікі маладога пакалення гучна сказалі „не“ рэабілітацыі нацызму, з’яўленню элементаў неанацызму. Інакш кажучы, наша моладзь разумее тое, якой цаной дасталася мірнае жыццё, і ганарыцца сваёй гісторыяй», — рэзюмаваў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю