Касцюковічы стануць літаратурнай сталіцай 2026 года, перадае БелТА.
Традыцыйна перадача вымпела адбылася на цырымоніі закрыцця святочных мерапрыемстваў. Дзень беларускага пісьменства ў 2026 годзе прыме Магілёўская вобласць.
Старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Вячаслаў Максачоў прыняў эстафету, запэўніўшы, што раён не падвядзе. «Так, у Лідзе зададзена высокая планка, але і мы гатовыя зрабіць яркае свята», — сказаў ён.
Навіной праграмы рэспубліканскага свята беларускага пісьменства ў Лідзе стаў прэс-тур. Гэтая пазіцыя пяройдзе і ў Касцюковічы. Якія фішкі дададуць фестывалю ў Магілёўскай вобласці, стане вядома ўжо ў наступным годзе.