Top.Mail.Ru
324

Каталіцкія ўрачыстасці прайшлі ў Браславе

Каталіцкія ўрачыстасці прайшлі ў Браславе, дзе ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Браслаўскай, або, як яе яшчэ называюць, Маці Божай «Уладарка азёр», паведамляе БелТА.



Двухдзённыя ўрачыстасці, якія праходзілі пад дэвізам «З Марыяй да Бога — шлях надзеі», былі напоўнены святымі службамі, малітоўнымі просьбамі і падзякамі, тэматычнай канферэнцыяй, працэсіяй з копіяй цудатворнага абраза і Хрэсным ходам.

У другі дзень урачыстасцяў з удзелам Апостальскага нунцыя ў Беларусі Іньяцыа Чэфаліа адбылася ўрачыстая святая Імша. Гэтая літургія стала цэнтральным момантам святкавання ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Браслаўскай. З-за вялікай колькасці вернікаў служба праходзіла пад адкрытым небам побач з палявым алтаром.

Выступаючы з пропаведдзю перад вернікамі, Апостальскі нунцый адзначыў, што гэты санктуарый на беразе возера Дрывяты не проста месца пабожнасці, але жывое сведчанне моцнай веры. Пакалення мужчын і жанчын прыбывалі сюды, каб абнавіць сваю надзею і ўмацаваць вернасць. Апостальскі нунцый падкрэсліў, што ў Марыі вернікі знаходзяць абарону і прыклад пакоры, служэння і мужнасці, дзякуюць за яе жывую прысутнасць, праяву вернай любові Бога, які ніколі не пакідае свой народ.

Падчас пропаведзі ўспаміналіся падзеі першай паловы XIX стагоддзя, калі пажар знішчыў манастыр, але не пашкодзіў абраз Маці Божай з дзіцем. Гэта стала красамоўным знакам: калі здаецца, што ўсё страчана, Бог захоўвае самае галоўнае. «Абраз захаваўся, як захавалася і вера. Гэты знак нагадвае і сёння, што, калі мы праходзім праз агонь і цемру, Бог не перастае падтрымліваць свой народ. Вера, надзея, любоў, як кажа святы Павел, падтрымліваюць нас на працягу ўсёй гісторыі, таксама і сярод спакусаў», — адзначыў Апостальскі нунцый

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю