Аб’ём паставак — 650 мільёнаў юаняў.
Аб’ём паставак — 650 мільёнаў юаняў.
Паводле звестак мытні горада Куньміна, у першым паўгоддзі правінцыя Юньнань экспартавала каву і кававую прадукцыю ў 34 краіны і рэгіёны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Агульны аб’ём экспарту склаў 650 мільёнаў юаняў, што на 8,4% больш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Па аб’ёмах экспарту кавы Юньнань займае першае месца ў Кітаі.

У апошнія гады кававая галіна правінцыі актыўна падвышае якасць прадукцыі, карыстаючыся падтрымкай дзяржаўных праграм. Гэта дала магчымасць рэгіёну перайсці ад экспарту сыравіны да стварэння ўласных міжнародных брэндаў.