Top.Mail.Ru

Кава з Юньнані — візітная картка Кітая

Аб’ём вытворчасці складае 146 тысяч тон.


У мінулым годзе плошча кававых плантацый у правінцыі Юньнань дасягнула 1,26 млн. му (84,47 тыс. га), а аб’ём вытворчасці — 146 тысяч тон, што складае больш за 98 працэнтаў ад агульнанацыянальных паказчыкаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гісторыя вырошчвання кавы ў Юньнані налічвае каля 130 гадоў. Дзякуючы размяшчэнню паблізу паўночнага тропіка, высакагорнаму рэльефу, значным сутачным ваганням тэмператур і ўрадлівым слабакіслым глебам, правінцыя мае прыродныя ўмовы, падобныя на вядомыя сусветныя рэгіёны вытворчасці кавы.

У апошнія гады юньнаньская кава, якая адрозніваецца насычаным, але не горкім, духмяным, але не рэзкім смакам, а таксама лёгкай фруктовай кіслінкай, заваёўвае ўсё больш прызнання сярод знаўцаў. Кампаніі Starbucks, Nestle і Luckin Coffee ужо выпусцілі шэраг прадуктаў на аснове юньнаньскіх кававых зерняў.

Значна паляпшаецца якасць. У 2022 годзе правінцыя запусціла шэраг мер па падтрымцы высакаякаснай кавы. У выніку трохгадовых намаганняў доля прэміяльнай кавы вырасла з 8 да 31,6 працэнта, а ўзровень глыбокай перапрацоўкі — з 20 да 80 працэнтаў

Па даных мытні горада Куньміна (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Юньнань), у мінулым годзе правінцыя экспартавала 32,5 тысяч тон кавы ў 29 краін, у тым ліку Нідэрланды, Германію, ЗША і В’етнам. Рост экспарту склаў 358 працэнтаў.

Акрамя таго, у Юньнані актыўна развіваецца «кававы турызм» — ствараюцца спецыялізаваныя плантацыі, рынкі і кававыя вуліцы, дзе турысты могуць не толькі пазнаёміцца з працэсам вырошчвання, але і прыняць удзел у дэгустацыях.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю