«Задача Міністэрства юстыцыі — пісаць проста, зразумела, даступна»
На гэтым тыдні адбылося пасяджанне калегіі Міністэрства юстыцыі, на якім былі падведзены вынікі работы ўстановы ў 2025 годзе і пастаўлены задачы на наступны перыяд.
У рабоце калегіі ўзялі ўдзел намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вадзім Іпатаў.
Падчас пасяджэння калегіі разгледжаны шырокі спектр актуальных пытанняў дзейнасці Міністэрства юстыцыі, падначаленых органаў і арганізацый.
Міністр юстыцыі Яўгеній Каваленка выказаўся аб выніках 2025 года і акрэсліў задачы, пастаўленыя на новы перыяд.

«Работа Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый, што ўваходзяць у сістэму ведамства ў 2025 годзе была накіравана ў першую чаргу на выкананне даручэнняў Прэзідэнта па лініі органаў юстыцыі, а таксама на выкананне задач, пастаўленых Урадам, функцый, якія замацаваны за Мінюстам, згодна з заканадаўствам».
«Было даручана Прэзідэнтам краіны правесці рэвізію заканадаўства. За мінулы год Міністэрства юстыцыі ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі органамі, арганізацыямі забяспечвала скарачэнне нарматыўнага масіву са 170 тысяч да 94 тысяч нарматыўных актаў».
Па словах Яўгена Іосіфавіча, гэта сур’ёзная работа, якая накіроўвалася на скарачэнне састарэлых актаў, на актуалізацыю тых актаў, якія яшчэ ўяўляюць інтарэс для правапрымяняльніка, на абнаўленне прававога масіву, на прыняцце новых актаў узамен тых, якія працяглы час маглі карэктаваць.

«У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта гэта работа будзе працягнутая і ў 2026-м. Будзем займацца рэвізіяй заканадаўства на пастаяннай аснове. Працавалі па некалькіх вектарах: рашэнне міністэрстваў, ведамстваў, мясцовых органаў улады, а таксама акты ўрада. Калі гаварыць па падрыхтаваных Мінюстам праектах нарматыўных актаў у мэтах рэвізіі, то было падрыхтавана дзве пастановы ўрада, якія прынялі».
Ён удакладніў, што, дзякуючы гэтаму рашэнню, колькасць устарэлых прававых актаў была скарочана. У прыватнасці з прававога поля прыбралі больш за 2 тысячы 900 актаў урада, якія былі прынятыя яшчэ ў савецкі перыяд, а таксама ў першыя гады незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Яўген Каваленка зазначыў, што другім знакавым і важным кірункам дзейнасці было даручэнне Прэзідэнта па ўдасканаленні па справе натарыяту па аптымізацыі структуры органаў натарыяту, па павышэнні дасягальнасці структуры для грамадзян, стварэнні дадатковых умоў для развіцця натарыяту. «Вынікам работы стала ў тым ліку падрыхтоўка праекта Закона „Аб унясенні змяненняў у заканадаўчыя акты па пытаннях натарыяту“. Гэты закон быў прыняты, падпісаны Прэзідэнтам краіны і ўступіў у сілу 1 студзеня 2026 года», — сказаў ён.
Таксама, паводле слоў міністра, працягвалася работа па ўдасканаленні пытанняў аказання юрыдычнай дапамогі. Вясной 2025 года прыняты Закон «Аб рыэлтарскай дзейнасці». Другая палова года была накіравана на рэалізацыю палажэння дадзенага закона. Былі ўдасканалены па ініцыятыве Міністэрства юстыцыі пытанні дзейнасці судовых выканаўцаў, падрыхтаваны праект Закона «Аб унясенні змяненняў у заканадаўчыя акты па пытаннях выканаўчай вытворчасці», які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2026 года.«Вынікі работы 2025 года перацякаюць у планы на 2026-ы. Будзем і далей прымаць меры па ўдасканаленні дзейнасці натарыяту, па ўпарадкаванні дзейнасці рыэлтарскіх арганізацый, удасканаленні дзейнасці судовых выканаўцаў і ўкараненні лічбавізацыі ў названыя сферы.
Міністр юстыцыі дадаў, што Закон «Аб рыэлтарскай дзейнасці» ўступае ў сілу 16 мая 2026 года. «Таму да гэтай даты мы павінны прыняць усе арганізацыйныя і практычныя меры».
Нарматворчымі падраздзеламі Міністэрства юстыцыі ў рамках рэалізацыі даручэнняў Кіраўніка дзяржавы праведзена маштабная работа па інвентарызацыі заканадаўства. Таксама праведзена значная работа па інвентарызацыі адміністрацыйных працэдур, што здзяйсняюцца ў дачыненні да грамадзян. Забяспечана іх кансалідацыя ў службе «адно акно». Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца праз службу «адно акно», дапоўнены 9 адміністрацыйнымі працэдурамі.
Па выніках дзейнасці органаў прымусовага выканання за 2025 год павялічыўся агульны памер спагнаных сум і пакрыцця грашовых сродкаў у прыбытак дзяржавы. Спагнана больш за 2,4 мільярда рублёў, з якіх 359 млн аплачана на карысць бюджэту.
Вялікая ўвага надавалася рыэлтарскай сферы. Міністэрствам юстыцыі прыняты меры па забеспячэнні пераходу агентаў па аперацыях з нерухомасцю ў статус рыэлтара ў адпаведнасці з новым Законам «Аб рыэлтарскай дзейнасці».
Да ліку прыярытэтных заданняў Міністэрствам юстыцыі ў 2026 годзе адносяцца стварэнне Палаты рыэлтараў і далейшая рэалізацыя Закона «Аб рыэлтарскай дзейнасці».
Пытанні даступнасці і якасці аказання адвакатамі юрыдычнай дапамогі, правядзенне работы па прававым выхаванні па-ранейшаму застаюцца ў цэнтры ўвагі Міністэрства юстыцыі.

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс расказала, што гэта калегія дастаткова знамянальная. «Падводзячы вынікі 2025 года, трэба сказаць, што Міністэрства юстыцыі шмат працавала над выкананнем двух важных даручэнняў Кіраўніка краіны — завяршэнне рэвізіі заканадаўства і ўдасканаленне работы натарыяту Рэспублікі Беларусь. Гэтыя даручэнні адносяцца да паляпшэння якасці работы з насельніцтвам, якасці аказання юрыдычнай дапамогі і ўдасканалення нарматыўных актаў у інтарэсах грамадзян».
Яна выказала ўдзячнасць калегам за вялікую праведзеную работу на працягу года. «Рэвізія завяршылася дастаткова паспяхова. Больш за палову актаў з тых, якія былі на момант пачатку рэвізіі, скарацілі, і палепшылі якасць тых нарматыўна-прававых актаў, аналіз якіх праводзілі, — гэта вялікае дасягненне».
Вольга Іванаўна адзначыла, што разам з тым Кіраўнік краіны пасля дакладу аб выніках рэвізіі абазначыў неабходнасць працягу гэтай работы. «І мы будзем ставіць задачы Міністэрству юстыцыі перш за ўсё па паляпшэнні якасці нарматыўна-прававых актаў. Прэзідэнт звярнуў увагу на наяўнасць адсылачных нормаў, і галоўная задача, якую паставіў: нарматыўныя акты павінны быць зразумелыя, даступныя. У іх павінна быць усё тое, што патрабуе сваёй непасрэднай рэалізацыі». Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта акцэнтавала ўвагу на задачы Міністэрства юстыцыі пісаць проста, зразумела, даступна, праводзіць юрыдычны аналіз і прававую экспертызу. «Каб гэтыя акты рэалізоўваліся ў жыцці і не трэба было прыдумваць дадатковых алгарытмаў для таго, каб рэалізоўваць раней напісанае. Мы павінны выкарыстаць усе магчымасці для таго, каб грамадзяне проста і даступна атрымалі адміністратыўную працэдуру. Сэнс не ў тым, каб карэктаваць указ бясконца, а ў тым, каб выкарыстоўвалі ўсе магчымасці — і арганізацыйныя, і лічбавыя, напрыклад служба „Адно акно“ альбо электронныя сэрвісы для таго, каб людзі атрымалі хутка адміністратыўную працэдуру, не падаючы дадатковых дакументаў», — паведаміла яна.
Па словах Вольгі Чупрыс, самае важнае — забяспечыць даступнасць і якасць прававой дапамогі. Людзі павінны мець магчымасць запісацца на прыём да натарыуса на зручны час альбо прыйсці па чарзе і атрымаць неабходную натарыяльную дапамогу. Гэта датычыцца і адвакатаў. Каардынатарам гэтай работы з’яўляецца Міністэрства юстыцыі, — нагадала яна.
Таксама яна ўзгадала тэму спагнанняў у межах выканаўчай вытворчасці, што знаходзіцца на кантролі Прэзідэнта. «Ёсць лічбы, якія выклікаюць пытанні. Як кажа наш Кіраўнік краіны, неабходна пастаянна павышаць працэнт спагнаных сродкаў па выканаўчых дакументах. Гэта адна з ключавых задач, якая будзе абазначана на наступны год і закране леташнія вынікі», — падагуліла Вольга Чупрыс.
Надзея ЗУЕВА