Днямі ў адно з аддзяленняў унутраных спраў сталіцы звярнулася мінчанка з заявай аб крадзяжы ў яе грашовых сродкаў.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, аператыўнікі Маскоўскага РУУС затрымалі 34‑гадовага мужчыну, які быў у рамантычных адносінах з заяўніцай.
Устаноўлена, што фігурант пазнаёміўся з мінчанкай на сайце знаёмстваў больш за два гады таму. Нават калі мужчына адбываў пакаранне ў месцах пазбаўлення волі за крадзеж, жанчына не адвярнулася ад яго: рэгулярна наведвала, перадавала прадукты, рэчы і грашовыя сродкі.
Пасля вызвалення мужчыны іх адносіны працягнуліся. Пара нярэдка праводзіла час у кватэры заяўніцы. І менавіта тады, карыстаючыся яе часовай адсутнасцю, фігурант неаднаразова выкрадаў грошы з яе асабістых зберажэнняў.
Вядома, што выкрадзеныя сродкі ў суме больш за 15 тысяч рублёў мужчына траціў на арэнду кватэр і загараднага дома, паходы ў кафэ, а таксама на куплю адзення, у тым ліку для самой пацярпелай.
Калі жанчына выявіла знікненне грошай, фігурант прызнаўся ў зробленым і паабяцаў вярнуць сродкі. Ён часткова кампенсаваў урон, але затым скрыўся і перастаў выходзіць на сувязь.
На мужчыну завялі крымінальную справу па артыкуле аб крадзяжы.
Праваахоўнікі папярэджваюць аб неабходнасці быць уважлівымі пры знаёмствах анлайн: не спяшайцеся давяраць асабістую інфармацыю і тым больш — расказваць, дзе захоўваюцца грошы. Нават доўгая перапіска не гарантуе прыстойнасці чалавека.