Спецыялісты Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці ўстанавілі, што ў справаздачнасць арганізацыі сістэмы ЖКГ уключаліся мерапрыемствы па эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў, якія на самай справе не выконваліся і не ўкараняліся альбо былі ўкаранёны больш за 10 гадоў таму. Пра гэта паведамілі БелТА ў КДК Гродзенскай вобласці.
Да прыкладу, у справаздачнасць былі ўключаны нявыкананыя мерапрыемствы па пераабсталяванні бензінавых аўтамабіляў для работы на газападобным паліве, устаноўцы на транспартныя сродкі сістэм кантролю расходу паліва і інш.
Дасягнутае за кошт падобных прыпісак выкананне паказчыку па эканоміі светлых нафтапрадуктаў дазволіла неабгрунтавана прэміраваць работнікаў прадпрыемства на агульную суму звыш Br37 тыс.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў неабгрунтавана выплачаныя сумы прэмій вернуты.