Top.Mail.Ru

КДК пачаў праверку РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»

Камітэт дзяржаўнага кантролю пачаў праверку РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск». Пра гэта паведамілі БелТА ў КДК.



Падчас праверкі будуць вывучаны пытанні фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, законнасці выкарыстання атрыманых бюджэтных сродкаў, сродкаў дзяржаўных фондаў і дзяржаўнай падтрымкі, законнасці і эфектыўнасці распараджэння маёмасцю, інвестыцыйнай дзейнасці прадпрыемства, выканання патрабаванняў заканадаўства, якія рэгламентуюць правядзенне закупак тавараў (работ, паслуг), выканання тэрмінаў выплаты заработнай платы і іншых выплат, належных работніку ад наймальніка.

Асобная ўвага будзе нададзена якасці аказваемых прадпрыемствам паслуг для грамадзян. Інфармацыю аб дзейнасці прадпрыемства, што правяраецца, можна паведаміць у чат-бот тэлеграм-канала Камітэта дзяржаўнага кантролю.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю