Паведаміць аб фактах фармалізму, валакіты, залішніх адміністрацыйных бар’ерах цяпер можна праз спецыяльную панэль на сайце Камітэта дзяржкантролю. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе КДК.
Для прыёму такіх паведамленняў, а таксама прапаноў па дэбюракратызацыі на сайце КДК створана спецыяльная панэль зваротнай сувязі «Стоп бюракратыя. Паведаміць аб фактах фармалізму і валакіты».
Інфармацыя можа быць прадстаўлена ананімна і без рэгістрацыі.