Аляксандр Хаджаеў заявіў, што развіццё сістэмы аховы здароўя кожны год актуалізуецца.
— Забеспячэнне лекамі, якаснай і даступнай дапамогай на ўсіх узроўнях — у вёсцы, у горадзе, у невялікіх раёнах — мы планамерна працуем ва ўсіх гэтых кірунках.
Акрамя гэтага, Аляксандр Хаджаеў адзначыў, што на гэты момант 62 % лекавых прэпаратаў, якія вырабляюцца ў Беларусі, не каштуюць больш за 2 долары. І калі гэтыя 62 % узяць за 100 %, то 32 % прэпаратаў — тыя, якія каштуюць менш за 1 долар, падкрэсліў ён.
— На сёння 60 % лекавых прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца ў фармуляры, вырабляюцца на тэрыторыі нашай краіны, гэта і ёсць наша фармакалагічная бяспека. У нас стаіць задача давесці сёлета гэта значэнне да 70 %, — заявіў міністр аховы здароўя.
Ён перакананы, што трэба працягваць працаваць над тым, каб асартымент прадукцыі, якая вырабляецца ў Беларусі, быў даступны шырокім слаям насельніцтва.
— Гэта задача вырашаецца ў тым ліку на сістэмным узроўні. Ёсць раёны, вёскі, дзе пражывае нязначная колькасць людзей. І мы туды мабільным чынам дастаўляем тыя лекавыя прэпараты, якія гэтыя людзі могуць выкарыстоўваць, — патлумачыў Аляксандр Хаджаеў.
Таксама міністр аховы здароўя падзяліўся, чаму замежнікі звяртаюцца да беларускай аховы здароўя. Аляксандр Хаджаеў адзначыў, што каля 160 тысяч замежных грамадзян у 2024 годзе былі абслужаны ў Беларусі ў фармаце экспарту паслуг.
— Даволі значная лічба. Гэта каля 159 краін, якія на сёння змаглі атрымаць дапамогу ў нашай краіне. Дадзеныя факты сведчаць, што наша сістэма аховы здароўя вядомая ў іншых краінах па сваёй якасці і эфектыўнасці.
Па словах Аляксандра Хаджаева, у сістэме аховы здароўя сёння каля 315 тысяч пасад.

— Колькасць фізічных асоб, якія працуюць у гэтай сістэме, каласальная, — лічыць ён. — Гэта і ўрачы, і медсёстры.
Міністр аховы здароўя таксама падзяліўся прынцыпам, якога ён прытрымліваецца ў працы з людзьмі.
— Нельга сыходзіць ад адказу на любое пытанне, якое ставіцца людзьмі. На любое пытанне павінна быць пададзена аб’ектыўная карціна. Чаму? Таму што толькі тады сістэма будзе развівацца. Мне здаецца, пры зносінах з нашымі людзьмі дыферэнцыравана мы выбіраем тое, над чым павінны працаваць, пацвярджаем гэтыя праблемы і выбудоўваем стратэгічную пазіцыю па іх вырашэнні.
Па матэрыялах sb.by