Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з мінчанамі даў параду, як пазбегнуць хвароб і весці здаровы лад жыцця, перадае БелТА.
Кіраўнік дзяржавы заклікаў да актыўнага ўдзелу мінчан у работах па добраўпарадкаванні ў горадзе. «Суботнікі, суботнікі. Прыводзьце ў парадак. Трэба калупацца на зямлі. Каб не ў рэстаране толькі сядзелі, а на зямлі. І пажадана — басанож. Будзеце хадзіць басанож — хварэць не будзеце. Мая вам парада», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго, яшчэ адзін залог здароўя — рэгулярныя заняткі спортам. Прэзідэнт прывёў прыклад Кітая, дзе фізкультурай і спортам масава займаецца не толькі моладзь, але і пенсіянеры.
«Займайцеся спортам. Я рэкамендаваў заўсёды. Дзве гадзіны ў дзень. І водзіце за сабой сваіх дзяцей. Каб вы менш валяліся ў бальніцах, каб вы былі здаровыя. Здароўя вам! Як я кажу, усё астатняе мы купім», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.