Мінскі клуб «Дынама-Джуніверс» не здолеў выйсці ў паўфінал Юніёрскай хакейнай лігі Расіі 2025 года, вырашальны этап якой прымае Омск, паведамляе БелТА.
На турніры сярод ігракоў да 18 гадоў хакеісты «Дынама-Джуніверс» занялі чацвёртае месца ў адборачнай групе «В». Сапернікам беларусаў у чвэрцьфінале стала ніжагародскае «Тарпеда», якое паказала найлепшы вынік у пуле «А».
На 10-й хвіліне сустрэчы лік адкрыў форвард нашай каманды Аляксандр Бядрыцкі, але затым мінчане прапусцілі чатыры шайбы запар. У другім перыядзе сталічны клуб падабраўся да саперніка ўшчыльную: Бядрыцкі аформіў дубль, таксама вызначыўся Глеб Багдановіч.
Аднак зраўняць лічбы ў заключнай трэці беларусы не змаглі, у выніку паражэнне — 3:4.У групе «В» ЮХЛ хакеісты «Дынама-Джуніверс» здабылі адну перамогу ў чатырох матчах: нашы хлопцы былі мацнейшымі за мыцішчанскі «Атлант» (4:2), а таксама прайгралі омскім «Ястрабам» (1:5), камандзе Маскоўскай акадэміі хакея (1:2 у абірайме).
Далей мінчан чакае міні-турнір за 5-8-е месцы Юніёрскай хакейнай лігі, паядынкі якога пройдуць 19 і 20 мая.