Top.Mail.Ru
208

Хакеісты «Дынама» ўпершыню выступяць на Кубку мэра Масквы ў жніўні

Мінскае «Дынама» ўпершыню прыме ўдзел у Кубку мэра Масквы па хакеі, паведамілі ў прэс-службе сталічнага клуба.



Перадсезонны турнір пройдзе з 28 па 31 жніўня на лёдзе Палаца спорту «Мегаспорт». Разам з «зубрамі» за трафей пазмагаюцца маскоўскія «Спартак», «Дынама» і ЦСКА, а таксама «Віцязь» з Балашыхі і «Тарпеда» з Ніжняга Ноўгарада.

Каманды будуць падзелены на дзве трокі, па выніках групавога этапу пройдуць матчы за першае, трэцяе і пятае месцы. Каляндар турніру будзе апублікаваны пазней. Рэгулярны чэмпіянат КХЛ стартуе 5 верасня.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю