Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» з перамогі стартаваў на традыцыйным перадсезонным турніры «Кубак губернатара Тульскай вобласці», паведамляе БелТА.
Удзел у розыгрышы прымаюць шэсць каманд Маладзёжнай хакейнай лігі, якія вызначаць пераможцу па кругавой сістэме. На старце Кубка юныя дынамаўцы з лікам 6:4 адолелі «Тайфун» з Уладзівастока, які на мінулым тыдні выйграў таварыскі турнір у Бабруйску. Шайбы за «шыннікаў» закінулі Надар Фралоў, Алег Хомчанка, Ягор Карабань, Кірыл Сяўко, Уладзімір Карабаеў і Аляксандр Дудзіч.
20 жніўня падапечныя Яўгена Летава сустрэнуцца з «Дынама-СПб» з Санкт-Пецярбурга, матч пачнецца ў 10.00. 21 і 22 жніўня нашы хакеісты згуляюць з камандамі з Тулы — «Акадэміяй Міхайлава» і «АКМ-Юніёрам» адпаведна. У заключны дзень турніру, 23 жніўня, «Дынама-Шыннік» чакае паядынак супраць чарапавецкага «Алмазу». Новы сезон МХЛ стартуе 7 верасня.