Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» выйграў першы матч чарговага гасцявога турнэ ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі, паведамляе БелТА.
Бягучы выезд наша каманда поўнасцю праводзіць у Санкт-Пецярбургу, першым сапернікам у серыі стаў мясцовы СКА-1946. Хакеісты «Дынама-Шынніка» атрымалі перамогу з лікам 3:2, закінуўшы ўсе шайбы ў другім перыядзе. Вызначыліся Алег Хомчанка, Кірыл Сяўко і Кірыл Іваноў.
22 лістапада бабруйская і пецярбургская каманды сустрэнуцца зноў, гульня стартуе ў 13.00. У табліцы «Залатога» дывізіёна Заходняй канферэнцыі МХЛ падапечныя Яўгена Летава займаюць пятае месца, набраўшы 26 ачкоў у 22 матчах.