Барацьбу за Кубак Стэнлі «пантэры» вялі з канадскім клубам «Эдмантан Ойлерз».
Хакеісты «Фларыды Пантэрз» сталі чэмпіёнамі сезона-2024/25 Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе БелТА.
Барацьбу за Кубак Стэнлі «пантэры» вялі з канадскім клубам «Эдмантан Ойлерз». Год таму каманды таксама сустракаліся ў фінале плэй-оф, тады з лікам 4:3 серыю выйграла «Фларыда». На гэты раз для дасягнення мэты ігракам поўдня спатрэбілася на адну гульню менш, шосты матч процістаяння адбыўся на дамашняй арэне «пантэр» і завяршыўся вікторыяй з вялікім лікам гаспадароў — 5:1. Чатыры шайбы з пяці ў складзе пераможцаў правёў нападаючы Сэм Райнхарт.
У рэгулярным чэмпіянаце «Фларыда» заняла толькі пятае месца ў табліцы Усходняй канферэнцыі, а па ходзе плэй-оф каманда прайшла «Тампу-Бэй» (4:1 у серыі), «Таронта» (4:3) і «Караліну» (4:1). Самым каштоўным іграком накаўт-раўнда быў прызнаны форвард чэмпіёнаў Сэм Бенет, які набраў 22 (15+7) ачкі ў 23 матчах. Перамога ў розыгрышы Кубка Стэнлі стала для «Пантэрз» другой у гісторыі клуба, а таксама на рахунку ігракоў поўдня два прайграныя фіналы ў 1996 і 2023 гадах.