Top.Mail.Ru
167

Хакеісты «Ліды» атрымалі другую сухую перамогу запар у экстралізе

«Юнацтва», «Ліда» і «Віцебск» здабылі перамогі ў матчах 36-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі сезона-2025/26, паведамляе БелТА.



Дзеючыя чэмпіёны краіны і лідары бягучага сезона з «Юнацтва» гасцявалі ў Гомелі. Ключавым у матчы аказаўся першы перыяд, які мінчане выйгралі з лікам 2: 0. У другой трэці хакеісты каманд нанеслі па адным дакладным кідку, у заключнай 20-хвілінцы — па два. Сталічны клуб святкаваў поспех з лікам 5: 3, гэтая перамога стала для падапечных Сяргея Стася чацвёртай запар. Адрыў «Юнацтва» ад «Ліды», якая ідзе другой у экстралізе, складае 9 балаў.

Лідчане ў гэты ж дзень дома былі мацнейшымі за «Авіятара» з Баранавічаў — 3:0. Папярэдняя сустрэча каманд 21 снежня таксама завяршылася сухой вікторыяй «рыцараў» (4:0). У абодвух матчах вароты гаспадароў абараняў Ігар Цяло.

У яшчэ адным паядынку аўторка «Віцебск» адолеў «Нёман» (3:2), пераможную шайбу за «мядзведзяў» закінуў Аляксандр Ганчароў. Паўночнікі працягнулі серыю да трох перамог, гродзенцы пацярпелі чацвёртую няўдачу запар.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю