Top.Mail.Ru
247

Хакеісты «Ліды» выйгралі чацвёрты матч запар у экстралізе

ХК «Ліда» працягвае ісці без паражэнняў у рэгулярным чэмпіянаце беларускай хакейнай Экстралігі сезона-2025/26, паведамляе БелТА.



Сёння «рыцары» на сваім лёдзе сустракаліся з «Магілёвам». На экватары матчу госці Вялі з лікам 3:1, але да сыходу на другі перапынак гаспадары адыграліся, а ў пачатку трэцяга перыяду Максім Чубукоў рэалізаваў большасць і вывеў «Ліду» наперад — 4:3. Гэтыя лічбы захаваліся на табло да фінальнай сірэны. «Магілёў» пацярпеў чацвёртую няўдачу запар і застаецца адзінай камандай Экстралігі, якая не мае перамог у бягучым сезоне.

Таксама 13 верасня «Дынама-Маладзечна» прымала «Нёман». У стартавай трэці каманды пабілі вароты адзін аднаго па два разы, на чатыры шайбы хакеістам спатрэбіліся ўсяго тры з паловай хвіліны. Далей у матчы закідвалі толькі гаспадары, у выніку 4:2 на карысць «бела-блакітных», па два ачкі за якіх набралі Сцяпан Звягін і Павел Развадоўскі. Гульнявую праграму дня завершыць вячэрні паядынак «Славуціча» і «Шахцёра».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю