Top.Mail.Ru
241

Хакеісты «Магілёва» здабылі першую перамогу ў сезоне Экстралігі

Чатыры матчы — у Оршы, Маладзечне, Жлобіне і Смаленску — адкрылі праграму сёмага тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай Экстралігі, паведамляе БелТА.



Цэнтральнай гульнёй дня стаў паядынак «Металурга» і «Шахцёра». Перад гэтай сустрэчай жлобінцы выйгралі тры матчы запар, «гарнякі» — чатыры. Пераможную серыю працягнулі хакеісты салігорскага клуба, якія святкавалі поспех з лікам 3:2. Аўтарам вырашальнай шайбы стаў 19-гадовы Арсеній Чухраеў. Таксама пятую Вікторыю запар атрымала «Дынама-Маладзечна» — «бела-блакітныя» дома былі мацнейшыя за наваполацкі «Хімік» (6:3), два дакладныя кідкі нанёс Іван Аношка.

Сёмы тур рэгулярнага чэмпіянату стаў шчаслівым для «Магілёва», які пачаў сезон з шасці паражэнняў. «Ільвы» з берагоў Дняпра на выездзе справіліся з аршанскім «Лакаматывам» (5:2), гол плюс пас за пераможцаў аформіў сын галоўнага трэнера клуба Мацвей Мацярухін. Самым выніковым паядынкам дня аказаўся матч у Смаленску, дзе «Славуціч» дзякуючы дублям у выкананні адразу трох хакеістаў адолеў «Авіятар» з лікам 8:4.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю