Хакеісты мінскага «Дынама» атрымалі перамогу над маскоўскім ЦСКА ў дамашнім таварыскім матчы, паведамляе БелТА.
Спарынг сапернікаў па першым раўндзе плэй-оф Кубка Гагарына-2025 прыняла «Алімпік-Арэна», у складзе «зуброў» у гэтым матчы дэбютаваў канадскі абаронца Тай Сміт. «Армейцы» адкрылі лік у сярэдзіне стартавай трэці, але ўсяго праз тры хвіліны капітан каманды гаспадароў Андрэй Стась зраўняў лічбы, а незадоўга да сыходу на перапынак Данііл Ліпскі вывеў мінчан наперад.
У другім перыядзе гледачы закінутых шайбаў не ўбачылі, у заключнай трэці дынамаўцы "разбілі" чужыя вароты двойчы: вызначыліся Нікалас Мелаш і Вадзім Шыпачоў. Вынік гульні — 4: 1. Далей падапечныя Дзмітрыя Квартальнава адправяцца ў расійскую сталіцу, дзе з 28 па 31 жніўня прымуць удзел у Кубку мэра Масквы.