Top.Mail.Ru

Хакеісты мінскага «Дынама» сустрэліся з журналістамі перад стартам серыі з «Трактарам»

Да старту другога раўнда плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі — два дні. Фанаты, якія разам з «Дынама-Мінск» едуць у Чалябінск, збіраюць рэчы. А тыя, хто чакае дамашніх гульняў з «Трактарам», стаяць у вялізных чэргах у касах «Мінск-арэны», не зважаючы на моцны вецер і нават завіруху. А самі хакеісты тым часам актыўна трэніруюцца. Але адна з трэніровак стала адкрытай, праўда, толькі для журналістаў.


Найбольш пытанняў, канешне, пра саперніка. З чалябінскім «Трактарам» «Дынама-Мінск» сустракаецца нячаста. «Трактар» — добрая каманда. Заняла першае месца на Усходзе. У чалябінцаў добрыя варатары, добра ўкамплектаваны ўсе лініі. У іх няма слабых месцаў«, — адзначыў галоўны трэнер «Дынама-Мінск» Дзмітрый Квартальнаў. — Першы раунд заўсёды вельмі складаны. У ім застаецца шмат сіл і энэргіі. Што будзе далей? Далей сапраўды будзе больш цікава. Ёсць моманты, на якія звяртаем увагу«. Галоўны трэнер заўважыў, што прыкладна палова каманды выступае ў плей-оф. Але ў той жа час дастаткова вопытных хакеістаў, якія разумеюць і ведаюць, што гэта такое. «Таму праблем ніякіх няма. Да таго ж у нас добрыя хлопцы-легіянеры ў добрым узросце. Яны таксама праходзілі этапы плей-оф. Толькі, мусіць, у КХЛ упершыню. Але яны дасведчаныя, умеюць трымаць уда», — растлумачыў Дзмітрый Квартальнаў.

Нападаючы «Дынама-Мінск» Аляксандр Волкаў заўважыў, што першы раўнд плэй-оф гэта толькі першы крок і пасля яго ніхто не расслабіўся. Бо ўсё толькі пачынаецца. «Серыя з ЦСКА паказала, што мы можам гуляць у розны хакей. Некалькі матчаў былі сілавыя, некаторыя — з рухам. Лічу, серыя з ЦСКА нас згуртавала. З першага раунда нам далі зразумець, што такое плей-оф», — адзначыў нападаючы. На пытанне, якія моцныя бакі ў «Дынама-Мінск», Аляксандр Волкаў адказаў па-філасофску: дысцыпліна, арганізаванасць, сістэма.

Капітан каманды Андрэй Стась асобна падзякаваў аматарам каманды: «Прыемны ўвесь ажыятаж вакол другога раунда. Будзем старацца. Заўзятары — наш шосты гулец, дзякуй ім. Будзем прытрымлівацца сваёй сістэмы, дзейнічаць у напрамку, зададзеным галоўным трэнерам». 

  • Нагадаем, что серыя з «Трактарам» пачнецца 12 красавіка ў Чалябінску, 14 красавіка там пройдзе яшчэ адзін матч. А 16 і 18 красавіка каманды сустрэнуцца на «Мінск-арэне». 

Фота Лізаветы ГОЛАД.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю