Хакеісты мінскага «Дынама» сёння правядуць трэці паядынак чвэрцьфінальнай серыі Кубка Гагарына супраць казанскага «Ак Барса», паведаміла БелТА.
Пасля двух матчаў на «Мінск-Арэне» каманды пераехалі ў Казань. Стартавыя гульні серыі 9 і 11 красавіка завяршыліся паражэннем «зуброў» — 1:2 і 4:5. У другім паядынку сталічны клуб упусціў лідарства за 45 секунд да фінальнай сірэны і прайграў у авертайме.
На выезд у складзе «Дынама» адправіліся 30 хакеістаў.
Трэці паядынак паміж «Дынама» і «Ак Барсам» стартуе ў Казані ў 19.30. Чацвёртая сустрэча серыі да чатырох перамог пройдзе там жа 15 красавіка. Для вяртання ў Мінск на пятую гульню «зубрам» неабходна выйграць хоць бы адзін з двух гасцявых матчаў.