Top.Mail.Ru
216

Хакеісты мінскага «Дынама» згуляюць з «Поўначсталлю» ў трэцім матчы дамашняй серыі

Хакеісты мінскага «Дынама» сёння паспрабуюць падоўжыць пераможную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2025/26, паведамляе БелТА.



Трэцім сапернікам «зуброў» на родным лёдзе стане чарапавецкая «Поўначсталь». Дамашнюю серыю падапечныя Дзмітрыя Квартальнава пачалі з перамогі над «Барысам» у авертайме (1:0), пасля чаго абгулялі «Тарпеда» (3:2). Усе тры шайбы ў вароты ніжагародцаў закінуў Віталь Пінчук, для якога гэты хет-трык стаў першым у КХЛ. Лідарства ў гонцы лепшых бамбардзіраў лігі захапіў дынамавец Алекс Лімож (шэсць галоў і пяць перадач), чацвёртым у гэтым спісе ідзе Сэм Энас (10 ачкоў).

У табліцы Заходняй канферэнцыі «зубры» займаюць трэцяе месца, «Поўначсталь» замыкае топ-8, адстаючы ўсяго на два балы. У васьмі матчах сезона чарапаўчане атрымалі чатыры перамогі. У мінулай рэгулярцы сапернікі па дывізіёне сустракаліся шэсць разоў, наша каманда была мацнейшай толькі ў двух выпадках. Першы ў чэмпіянаце-25/26 паядынак «Дынама» і «Поўначсталі» стартуе ў «Мінск-Арэне» ў 19.10.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю