Беларускія каманды завяршылі выступленні на фінальным этапе Юніёрскай хакейнай лігі Расіі сярод ігракоў не старэйшых за 18 гадоў, паведаміла БелТА.
Удзел у фінальным турніры ў Омску прынялі 12 каманд, у тым ліку дзве з Беларусі. У групе «А» хакеісты «Дынама-Джуніверс» з Мінска засталіся без ачкоў, уступіўшы камандам з Масквы, Альмецьеўска, Луганска, Мурманска і Санкт-Пецярбурга. У пуле «Б» сталічнае «Юнацтва» перамагло мыцішчанскі «Атлант», а таксама прайграла ігракам з Уладзівастока, Чэлябінска, Омска і Новасібірска.
У суцяшальным раўндзе мінскія клубы сустрэліся адзін з адным, мацнейшым у гэтым матчы з лікам 2:1 аказалася «Юнацтва». У паядынку за дзявятае месца «чырвона-сінія» пацярпелі паражэнне ад далёкаўсходняга «Адмірала» (2:5), а юныя дынамаўцы ў гульні за падагульняючы 11-ы радок былі мацнейшымі за ХК «Дызель-ЛДВАР» (6:3).