Top.Mail.Ru

Хакейны клуб «Віцебск» адзначыў 25-годдзе перамогай над «Лакаматывам»

«Віцебск» адсвяткаваў 25-годдзе клуба, атрымаўшы чацвёртую перамогу запар у новым сезоне беларускай хакейнай экстралігі, паведамляе БЕЛТА.



Хакейны клуб «Віцебск» быў заснаваны 20 жніўня 2001 года. Да юбілейнай даты быў прымеркаваны дамашні паядынак супраць аршанскага «Лакаматыва». Для гульні «мядзведзі» падрыхтавалі спецыяльную форму з рэтра-лагатыпам, элементы дызайну джэрсі адлюстравалі чвэрць стагоддзя гісторыі каманды.

Гаспадары адкрылі лік на 25-й мінуце сустрэчы, у сярэдзіне трэцяга перыяду падвоілі перавагу, а за 10 секунд да фінальнай сірэны ўстанавілі падагульняючы лік — 3:0. Шатаўт за «Віцебск» аформіў галкіпер Уладзіслаў Акарак. «Мядзведзі» выйгралі чацвёрты матч з пяці і цяпер займаюць трэцяе месца ў экстралізе.

Таксама 22 верасня «Ліда» на сваім лёдзе разабралася з «Хімікам» — 5:1, дзве шайбы за «рыцараў» закінуў Максім Чубукоў. Наваполацкі клуб не атрымаў ні адной перамогі на старце чэмпіянату і на пару з «Авіятарам» замыкае турнірную табліцу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю