Top.Mail.Ru

Халодныя ночы, дажджы і туманы — восень вырашыла прыйсці раней

Канец лета? Не, хутчэй пачатак восені

Апошняя дэкада жніўня максімальна падрыхтуе нас да халаднаватай і дажджлівай восені. Не вельмі б і хацелася такой падрыхтоўкі, але пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«Да канца бягучага і ў першую палову наступнага працоўнага тыдня ў выніку адвекцыі паветранай масы паўночных шырот тэмпературны фон панізіцца і ў начны час будзе вагацца ад плюс 4–6 да плюс 11–12 градусаў, а дзённыя максімумы будуць вагацца ў межах ад плюс 13–15 да плюс 20–24 градусаў. Такі тэмпературны рэжым, адстаючы на 1–6 градусаў ад кліматычнай нормы, больш будзе адпавядаць верасню», — расказалі ў Белгідрамеце.

Без ападкаў таксама не абыдзецца. Пад уплывам атмасферных франтоў і няўстойлівых паветраных мас час ад часу будуць адзначацца дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі прагрымяць навальніцы. У асобных раёнах краіны дыскамфорту дадасць моцны парывісты вецер. У начныя і ранішнія гадзіны ў вільготным паветры месцамі па краіне будуць згушчацца непрацяглыя туманы, падзяліліся прагнозам сіноптыкі.

У суботу, 23 жніўня, ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 5–12 градусаў цяпла, днём — плюс 15–22.

У нядзелю, 24 жніўня, ноччу месцамі па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі па захадзе прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15–18 м/с, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5–11 градусаў цяпла, днём — плюс 14–20.

  • У панядзелак, 25 жніўня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. У дзённы час месцамі магчымы навальніцы і ўзмацненне ветру з парывамі 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 5–12 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 13–19 градусаў цяпла, па поўдні — да плюс 21.

У аўторак, 26 жніўня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 6–12 градусаў вышэй за нуль, днём — плюс 13–20.

У сераду, 27 жніўня, месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ноччу 4–11 градусаў цяпла, днём 13–20 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да плюс 22.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю