Top.Mail.Ru

Хаменка: Ва ўмовах ціску з боку заходніх краін Беларусь здолела мабілізаваць свае магчымасці

У рамках рэгіянальнага форуму па ўстойлівым развіцці для краін рэгіёна Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН (ЕЭК ААН) у Жэневе адбыўся шэраг двухбаковых сустрэч намесніка Старшыні Савета Рэспублікі, Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Сяргея Хаменкі.


У ходзе сустрэчы з намеснікам міністра эканомікі Азербайджанскай Рэспублікі Самедам Башырлі абмеркавана гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі. 

У гутарцы з намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта Туркменістана па статыстыцы Гульджаміле Ананіязавай Сяргей Хаменка адзначыў дынаміку рэалізацыі Парадку ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ў рэгіёне краін ЕЭК ААН.

На перамовах з Выканаўчым сакратаром ЕЭК ААН Таццянай Молчан нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР праінфармаваў аб прагрэсе ў рэалізацыі мэт устойлівага развіцця ў Беларусі. 

Закранаючы няпростую сітуацыю ў Еўрапейскім рэгіёне (па графіку выконваецца толькі 17% задач па МУР, запланаваных да 2030 года), намеснік старшыні Савета Рэспублікі адзначыў непрымальнасць стварэння асобнымі краінамі штучных бар’ераў, уключаючы санкцыі, якія тармозяць рэалізацыю парадку ААН-2030 у галіне ўстойлівага развіцця. У ліку найбольшых выклікаў Сяргей Хаменка таксама назваў ваенныя канфлікты, якія разбураюць інфраструктуру і, самае галоўнае, забіраюць чалавечыя жыцці. 

Па словах кіраўніка беларускай дэлегацыі, ва ўмовах беспрэцэдэнтнага ціску з боку заходніх краін Беларусь здолела мабілізаваць свае магчымасці і стварыць добрыя ўмовы пражывання для цяперашняга і будучых пакаленняў. 

У сваю чаргу, Таццяна Молчан высока ацаніла працу Нацыянальнага механізму па МУР у Беларусі, адзначыўшы эфектыўнасць удзелу беларускіх экспертаў у тэматычных аб’яднаннях ЕЭК ААН па пытаннях транспарту, энергетыкі, статыстыкі.

Таксама ў рамках рэгіянальнага форуму па ўстойлівым развіцці для краін рэгіёну ЕЭК ААН у Жэневе адбыўся шэраг сустрэч, у ліку якіх сустрэча з намеснікам міністра эканомікі і фінансаў Узбекістана Умідам Абідходжаевым і генеральным дырэктарам аддзялення ААН у Жэневе Таццянай Валавой.

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі пазітыўна выказаўся аб узаемадзеянні з агенцтвамі ААН у Беларусі па пытаннях устойлівага развіцця, праінфармаваў аб некаторых сумесных мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю з’яўленню ААН. 

Сяргей Хаменка падзякаваў кіраўніку аддзялення ААН у Жэневе за яе канструктыўную пазіцыю ў справе прасоўвання мірных ініцыятыў у Еўрапейскім рэгіёне. 

Таццяна Валавая са свайго боку звярнула ўвагу на важнасць узаемадзеяння краін у рамках інтэграцыйных аб’яднанняў для дасягнення МУР. У якасці станоўчага прыкладу прывяла Еўразійскі эканамічны саюз, адзначыўшы, што краіны ЕАЭС дасягнулі большага поспеху ў рэалізацыі МУР у тых сферах, дзе яны цесна ўзаемадзейнічаюць. 

  • Улічваючы паспяховы вопыт Беларусі ў пабудове ўласнай мадэлі ўстойлівага развіцця, Таццяна Валавая запрасіла нашу краіну да ўдзелу ў абмеркаванні ў ААН стратэгічных перспектыў глабальнага развіцця «за гарызонтам 2030 года».
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю