Top.Mail.Ru

Хаменка з рабочым візітам наведаў Навагрудак

Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Сяргей Хаменка з рабочым візітам наведаў Навагрудак. Віцэ-спікер Савета Рэспублікі сустрэўся з працоўным калектывам Навагрудскага завода металавырабаў.


Падчас сустрэчы абмяркоўвалі вельмі актуальныя на сёння тэмы: подзвіг беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны і спробы яго абясцэніць з боку дэструктыўных сіл. Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі таксама ўзяў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да памятнага месца, дзе ў ліпені 1944 года пры вызваленні Навагрудка загінуў танкавы экіпаж Чырвонай Арміі, і ў закладцы Алеі Памяці ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі. Віцэ-спікер таксама сустрэўся з навагрудскімі кадэтамі. 

Падчас паездкі Сяргей Хаменка азнаёміўся з вытворчасцю на Навагрудскім заводзе металавырабаў, а таксама з ходам рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Арганізацыя вытворчасці металаканструкцый» па праграме «Адзін раён — адзін праект».

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю