Top.Mail.Ru

Хамуцянская стала пераможцай тэніснага турніру катэгорыі ITF-35 у Кітаі

Беларуская тэнісістка Дар’я Хамуцянская (664-ы нумар сусветнага рэйтынгу) стала пераможцай турніру ITF у кітайскім Хучжоу з прызавым фондам $30 тыс., паведамляе БелТА.


У вырашальным паядынку беларуска абыграла ў дзвюх партыях кітайскую тэнісістку Цзяцы Ван (643) — 7:5, 6:2. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 39 хвілін. У чвэрцьфінальным матчы кітаянка абгуляла яшчэ адну беларуску Ганну Кубарову (714) — 6:3, 6:2.

На шляху да фіналу Дар’я Хамуцянская перамагла расіянак Крысціну Сідараву (527) — 6:2, 7:6, Раду Залатарову (487) — 6:4, 6:2, славачку Вікторыю Марвайову (519) — 6:4, 6:7, 6:2 і прадстаўніцу ЗША Хіну Інуэ (237) — 6:7, 6:0, 6:3. Для 21-гадовай беларускі гэта трэцяя перамога на турнірах пад эгідай ITF у гэтым сезоне, а ўсяго ў яе чатыры тытулы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю