Першы медаль нашай каманды на ЧС-2025 быў здабыты ў тэхнічнай праграме салістак. Пятнічную кваліфікацыю Хандашка прайшла з другім вынікам сярод 35 дзяўчат, у фінале 19 ліпеня беларуска атрымала за свой выступ 260,5416 бала і заваявала серабро. Перамогу з вынікам 272,9917 ачкі атрымала Сю Хуэйянь з Кітая, тройку замкнула іспанка Ірыс Тіо Касас (260, 2917).
На леташнім чэмпіянаце свету ў Досе Васіліна была ў тэхнічнай праграме чацвёртай, а таксама заваявала бронзу ў адвольнай. Кваліфікацыя ў гэтым відзе ў салістак адбудзецца заўтра, фінал запланаваны на 22 ліпеня. У панядзелак Хандашка ў пары з Дар’яй Хведарук паспрачаецца за медалі ў тэхнічнай праграме дуэтаў.