Top.Mail.Ru

Хандошка прынесла Беларусі першы залаты медаль чэмпіянату Еўропы па водных відах спорту

Сінхраністка Васіліна Хандошка прынесла беларускай камандзе першы медаль чэмпіянату Еўропы па водных відах спорту, які праходзіць у Парыжы.


У панядзелак, 3 жніўня, у сталіцы Францыі адбыліся спаборніцтвы салістак у адвольнай праграме. За сваё выступленне Хандошка атрымала 292,3887 бала і заняла першае месца сярод 12 фіналістак. Другое месца з адставаннем у тры ачкі заняла немка Клара Блаер, тройку замкнула іспанка Ірыс Ціа Касас, якая ўступіла нашай спартсменцы амаль восем балаў.

Васіліна ўпершыню ў кар’еры заваявала «золата» чэмпіянату Еўропы — шэсць гадоў таму на кантынентальным форуме ў Будапешце беларуска была бронзавым прызёрам. На рахунку Хандошкі таксама тры медалі з чэмпіянатаў свету. Узнагароды парыжскага турніру ў тэхнічнай праграме салістак будуць разыграны 4 жніўня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю