Top.Mail.Ru

Хандошка заваявала бронзу фінальнага этапу Кубка свету па сінхронным плаванні

Беларуска Васіліна Хандошка стала прызёрам фінальнага этапу Кубка свету па сінхронным плаванні, які праходзіць у кітайскім Сіяні, паведамляе БелТА.



У пятніцу дзяўчаты разыгралі медалі ў тэхнічнай праграме ў дысцыпліне сола, удзел у спаборніцтвах прынялі 12 мацнейшых спартсменак па выніках мінулых этапаў Кубка свету 2025 года. Наша Васіліна Хандошка набрала 248,290 бала і стала ўладальніцай бронзавага медаля. Перамогу ў фінале атрымала кітаянка Сю Хуэянь (258,793).

На папярэдніх этапах розыгрышу Кубка свету па сінхронным плаванні беларуска заваявала чатыры медалі — серабро і бронзу ў Францыі на стыку лютага і сакавіка, а таксама дзве бронзавыя ўзнагароды ў Егіпце ў красавіку. 15 чэрвеня ў фінале турніру ў Кітаі салісткі вызначаць мацнейшых у адвольнай праграме.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю