У Беларусi на працягу ўжо многiх гадоў у прыярытэце харчовая бяспека. Гэтая стабiльнасць падтрымлiваецца ў нас дзякуючы ўласнай вытворчасцi i даступнасцi для насельнiцтва прадуктаў высокай якасцi па сацыяльна справядлiвых цэнах, лiчыць намеснiк дырэктара па навуковай рабоце Iнстытута сiстэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусi Святлана КАНДРАЦЕНКА.
Найважнейшыя пытаннi
У нашай краiне найважнейшыя пытаннi, звязаныя з забеспячэннем харчовай бяспекi, падтрымкай i развiццём аграрнай галiны, знаходзяцца на кантролi кiраўнiка дзяржавы, лiчыць спецыялiст. Пад кiраўнiцтвам Прэзiдэнта наша краiна прайшла складаны шлях — ад адраджэння вёскi i аднаўлення вытворчага патэнцыялу, пачынаючы з першых дзяржаўных праграм i крокаў па мадэрнiзацыi i iнтэнсiфiкацыi галiн, да стварэння сучаснага аблiчча высокатэхналагiчнага айчыннага аграпрамысловага комплексу, якi заняў трывалыя пазiцыi на сусветным рынку харчавання.
Толькi за апошнiя 20 гадоў вытворчасць збожжа ў краiне павялiчылася больш чым у 1,5 раза, цукровых буракоў — больш чым у 2,5 раза, малака — амаль у 2 разы. Узровень самазабеспячэння па бульбе складае 111 %, гароднiне i бахчавых — 103 %, мясу — 135 %, малаку — 283 %, яйках — 123 %.
У разлiку на аднаго жыхара ў год у краiне вырабляецца 305 кг гароднiны, 438 кг бульбы, 908 кг малака, 139 кг мяса, 70 кг пладоў i ягад, 375 яек. Для параўнання: сярэднiм па ЕАЭС у разлiку на аднаго жыхара ў год прыпадае 275 кiлаграмаў малака, 78 кг мяса, 302 яйкi.
Па вынiках мiнулага года ўнёсак сельскай, лясной i рыбнай гаспадаркi ў ВУП краiны склаў 6,9 %. У аграрную галiну накiравана 14,6 % ад агульнага аб’ёму iнвестыцый у асноўны капiтал.
Па вынiках манiторынгу
Па даручэннi Прэзiдэнта ў 2003 годзе навукоўцамi Нацыянальнай акадэмii навук сумесна з урадам была распрацавана канцэпцыя нацыянальнай харчовай бяспекi, а ў 2017 годзе — дактрына. Штогод да 1 лiпеня НАН i непасрэдна Iнстытут сiстэмных даследаванняў у АПК выконвае манiторынг харчовай бяспекi, вынiкi якога накiроўваюцца ва ўрад i ўсiм зацiкаўленым дзяржорганам для прыняцця рашэнняў.
- Асаблiвая ўвага ўдзяляецца аналiзу i прагназаванню сусветных тэндэнцый. Гэта неабходна для таго, каб аператыўна рэагаваць на знешнiя выклiкi харчовай бяспекi i ў цэлым планаваць выгадныя для нашай краiны стратэгii знешнеэканамiчнай дзейнасцi.
Асноўныя паказчыкi стабiльнасцi ўнутранага рынку краiны — даступнасць i высокi ўзровень спажывання прадукцыi на душу насельнiцтва, а таксама рост долi айчынных тавараў у тавараабароце, адзначыла эксперт iнстытута. Па шэрагу значных таварных пазiцый удзельная вага айчыннай прадукцыi складае 100 %, гэта цукар, малочныя прадукты, мяса
i мясныя прадукты. Па iншых катэгорыях долю рынку за апошнiя некалькi гадоў удалося iстотна нарасцiць у вынiку сур’ёзнай працы беларускiх прадпрыемстваў па iмпартазамяшчэннi. Напрыклад, доля свежых яблыкаў беларускай вытворчасцi за апошнiя тры гады павялiчылася на 24,6 %, агуркоў — на 17 %, таматаў — на 11,1 %, цыбулi — на 6,7 %.
Даказана навукай i праверана практыкай, што павелiчэнне долi айчынных таваравытворцаў на ўнутраным рынку станоўча адбiваецца i на iх эканомiцы, i на харчовай бяспецы насельнiцтва.
Спрыяльныя трэнды
Асаблiвая ўвага ў краiне ўдзяляецца харчаванню дзяцей i вытворчасцi прадуктаў дзiцячага харчавання. Моцны пачатак быў пакладзены ў прэзiдэнцкiх праграмах «Дзецi Беларусi», далей — шэраг дзяржаўных галiновых навукова-тэхнiчных праграм, рэалiзацыя якiх дазволiла мадэрнiзаваць беларускiя прадпрыемствы i вывесцi галiну на iнавацыйны шлях развiцця.
Айчынныя вытворцы прадуктаў дзiцячага харчавання выпускаюць дастатковы для патрэб унутранага рынку асартымент. Летась доля продажу айчыннага дзiцячага харчавання на беларускiм рынку склала 75 %, у тым лiку: сухiя дзiцячыя сумесi i кашы — 67,5 %, мясныя i рыбныя кансервы — 90 %, плодаагароднiнныя кансервы i сокавая прадукцыя — 75,8 %.
Дасягнуты ўзровень вытворчасцi прадукцыi не толькi гарантуе стабiльнасць унутранага рынку i даступнасць прадуктаў харчавання для насельнiцтва, але i дазваляе фармiраваць экспартны патэнцыял i рабіць важкi ўнёсак у эканомiку краiны.
Беларусь стабiльна ўваходзiць у топ-5 экспарцёраў малакапрадуктаў i топ-15 — экспарцёраў мяса i мясапрадуктаў. Святлана Кандраценка падкрэслiла, што кан’юнктура сусветнага рынку складваецца спрыяльна для айчынных вытворцаў: попыт на прадукты харчавання расце, з’яўляюцца новыя вельмi выгадныя нiшы.
З улiкам таго, што ў свеце набiрае абароты трэнд на здаровы лад жыцця, нашы прадукты цалкам упiшуцца ў меню жыхароў многiх краiн — нават самых патрабавальных да бяспекi i якасцi, лiчыць эксперт. Першачарговая задача для краіны — нарасцiць канкурэнтныя перавагi буйных нацыянальных брэндаў, актыўна прасоўваць i пазiцыянаваць сваю прадукцыю, пашыраць геаграфiю паставак, асвойваць новыя прадукты, забяспечыць глыбокую перапрацоўку сыравiны на аснове сучасных тэхналогiй.
Вялiкае значэнне мае навуковае забеспячэнне, паколькi новыя веды, тэхналогii i кампетэнцыi — гэта высокаўраджайныя сарты i гiбрыды сельскагаспадарчых культур, пароды жывёл i птушкi, сiстэмы дакладнага земляробства i лiчбавыя тэхналогii ў жывёлагадоўлi, новыя метады забеспячэння бяспекi вытворчасцi, бiятэхналогii i глыбокая перапрацоўка сыравiны, навукова абгрунтаваныя прагнозы i маркетынгавыя стратэгii.
Дзяржава ўсебакова падтрымлiвае развiццё неабходных навуковых даследаванняў i распрацовак, а таксама стымулюе iнавацыйную дзейнасць таваравытворцаў. Наяўнасць i прымяненне ўласных прарыўных тэхналогiй i iнавацый у вытворчасцi ў перспектыве будзе залогам паспяховай канкурэнцыi на сусветным рынку харчавання.