У Баранавіцкі ГАУС з заявай звярнуўся 22-гадовы мясцовы жыхар. Малады чалавек хацеў зрабіць сюрпрыз сваёй дзяўчыне і заказаў букет коштам 140 рублёў у Інстаграм-магазіне. Да ўказанага часу кветкі не даставілі, а «прадавец» перастаў адказваць на паведамленні.
Следчымі па факце распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 209 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Махлярства». Супрацоўнікі міліцыі праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для ўстанаўлення зламыснікаў.
Міліцыя нагадвае: пры пакупцы тавараў у інтэрнэце трэба быць асабліва пільнымі!
Як абараніцца?
Правярайце магазін перад аплатай: шукайце рэальныя водгукі па-за старонкай прадаўца і сцеражыцеся акаўнтаў з нядаўняй датай стварэння. Пазбягайце 100% перадаплаты — гэта галоўны маркер ашуканцаў! Аплачвайце тавар толькі пры яго атрыманні. Не верце «занадта выгадным» прапановам — нізкія цэны часта прыманка, прыгожыя фота — не гарантыя сумленнасці. Калі прадавец настойвае на поўнай перадаплаце для «броні тавару» — гэта сігнал: тут нешта не так!