Top.Mail.Ru

Хайнань умацоўвае пазіцыі міжнароднага турыстычнага напрамку

За першыя чатыры месяцы гэтага года правінцыя Хайнань (Паўднёвы Кітай) прыняла 691,6 тысячы турыстаў, якія спыняліся на востраве не менш як на адну ноч, што на 51,4% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Сумарныя выдаткі ўязных турыстаў за студзень—красавік склалі 508 млн долараў ЗША, перавысіўшы леташні паказчык на 73,4%. Правінцыя працягвае ўмацоўваць свае пазіцыі як папулярнага міжнароднага турыстычнага напрамку, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»



Хайнань актыўна прасоўвае свае багатыя турыстычныя і культурныя рэсурсы як у Кітаі, так і за мяжой, дзякуючы чаму яго пазнавальнасць і прывабнасць для падарожнікаў з усяго свету ўвесь час растуць. У чэрвені ў Хайкоу (адміністрацыйны цэнтр Хайнаня) прайшоў азнаямленчы тур для замежных тураператараў. У рамках мерапрыемства больш як 400 кітайскіх і замежных турфірмаў правялі звыш 4 тысяч перагавораў і заключылі 226 пагадненняў аб супрацоўніцтве. Гэтая акцыя праводзіцца ўжо трэці год запар. Сёння Хайнань мае 46 турыстычных прадстаўніцтваў па ўсім свеце, якія ахопліваюць ключавыя рынкі Еўропы, Амерыкі і Азіі.

Акрамя таго, турыстаў знаёмяць з малавядомымі тэрыторыямі Хайнаня. Так, Лэдун-Ліскі аўтаномны павет, які суседнічае з папулярнай Санья, прадставіў тураператарам трапічны лясны запаведнік Цзяньфэнлін і саляныя промыслы Інгэхай. Цюнчжун-Лі-Мяоскі аўтаномны павет прыцягвае ўвагу нематэрыяльнай спадчынай і экатурызмам.

Хайнань паслядоўна ператварае ўнікальныя рэсурсы — ад трапічных лясоў і аздараўленчага турызму да нематэрыяльнай культурнай спадчыны, самабытнай сельгаспрадукцыі і медыцынскіх паслуг — у гатовыя турпрадукты для прамога браніравання праз міжнародных тураператараў. 

Росту замежнага турпатоку садзейнічае і ўдасканаленне інфраструктуры для замежных гасцей. Хайнань энергічна пашырае маршрутную сетку. Рэйсы ў Мінск, Маскву, Алма-Ату і Астану пачасціліся, а лінія Хайкоў — Джакарта з чэрвеня выконваецца шэсць разоў на тыдзень.

Рэалізуюцца меры па спрашчэнні візавага рэжыму. Грамадзяне 86 краін па агульнаграмадзянскіх пашпартах могуць уязджаць на Хайнань без візы, а таксама карыстацца правам 240-гадзіннага бязвізавага транзіту. Паралельна паляпшаецца якасць турыстычных паслуг: у аэрапортах і магазінах бяспошліннага гандлю зараз прымаюцца замежныя банкаўскія карты, а гарачая лінія 12345 для сувязі з сэрвіснай службай працуе на некалькіх мовах. У выніку індэкс задаволенасці турыстаў на востраве вырас з 85,2% у 2023 годзе да 97,5% летась.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю