Top.Mail.Ru

ХК «Мінск» стаў першым фіналістам жаночага ЧБ па хакеі на траве

Хакейны клуб «Мінск» выйшаў у фінал чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве сярод жаночых каманд сезона-2025/26, паведамляе БелТА.



У паўфінале плэй-оф мінскі клуб сустракаўся з гродзенскім «Рытмам». Першая гульня серыі да дзвюх перамог праходзіла ў сталіцы 7 чэрвеня і закончылася на карысць гаспадынь пляцоўкі (3:2), у другім паядынку на захадзе краіны 9 чэрвеня мацнейшай таксама была лепшая каманда рэгулярнага чэмпіянату — 5:2. «Мінск» выйшаў у фінал у трэцім сезоне запар, год таму сталічныя дзяўчаты заваявалі золата нацыянальнага першынства.

Яшчэ адну пуцёўку ў фінал сезона аспрэчваюць смалявіцкая «Вікторыя» і «Тэкстыльшчык» з Баранавіч. Стартавы матч процістаяння з лікам 5:2 выйграў дзеючы ўладальнік Кубка Беларусі, у гульні ў адказ «Тэкстыльшчык» узяў рэванш (2:1). Вырашальную трэцюю сустрэчу 11 чэрвеня прымуць Смалявічы. У рэгулярцы «Вікторыя» заняла другое месца ўслед за «Мінскам», хакеісткі з «Баранавіч» замкнулі тройку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю