Хлебаробы Мінскай вобласці намалацілі мільён тон збожжа. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
Аграрыі Міншчыны пераступілі адзнаку ў 1 млн т убранага збожжа і выйшлі на другое месца ў краіне. Лідарам жніва ў цэнтральным рэгіёне застаецца Нясвіжскі раён (132 тыс. т), за ім ідуць Капыльскі, Слуцкі і Клецкі раёны.
Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая, чым летась, і складае 48,5 ц/га.
Нарыхтавана амаль 70 тыс. т. сена.