Хлопчык атруціўся чадным газам у Бабруйскім раёне, паведамілі БелТА ў МНС.
Аб пацярпелым дзіцяці ў службу выратавання паведамілі з бальніцы раніцай 28 верасня, калі з атручэннем чадным газам быў шпіталізаваны хлопчык 2022 г. н. Як высветлілася, ён пацярпеў 27 верасня ў дачным доме на тэрыторыі садовага таварыства каля вёскі Старынкі.
Паводле папярэдніх звестак, да атручэння магло прывесці заўчаснае закрыццё засаўкі коміна.