Top.Mail.Ru

Хочам, каб значна лепшымі і рэзультатыўнымі былі нашы адносіны з Беларуссю — пасол Славакіі

Славакія зацікаўлена ў тым, каб адносіны з Беларуссю былі лепшымі і рэзультатыўнымі. Аб гэтым у размове з БелТА заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славакіі ў Беларусі Ёзеф Мігаш.


У Брэсце ў дні святкавання Дня горада і напярэдадні 82-й гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў арганізавалі міжнародную канферэнцыю «Памяць без межаў».

«Нам трэба не толькі на цэнтральным узроўні, на ўзроўні вялікай палітыкі выбудоўваць адносіны, але і на ўзроўні рэгіёнаў. Я вельмі рады, што разам са мной тут дэлегацыя са Славакіі, з горада Уранаў-над-Таплёў. Гэта пабрацім Брэста. Я гэта высока ацэньваю. Мы хочам, каб значна вышэй і лепш былі нашы адносіны і больш рэзультатыўнымі: і ў гандлі, і ў знешнім абароце, і ў культурна-спартыўных сувязях, і ў турызме. Усё ж такі Брэсцкая крэпасць — прыгожая, ёсць што нашым людзям паказаць. І яны цяпер патрабуюць, каб ім гаварылі праўду», — сказаў Ёзеф Мігаш.

Ён перакананы, што не варта азірацца на мінулае, трэба засяродзіцца на будучым. Паводле слоў дыпламата, славацкі бок рады бачыць у сябе беларусаў. «Мы робім усё, каб аблягчыць атрыманне візы, каб людзі ездзілі да нас не толькі зімой на лыжах пакатацца, але і летам. У нас цудоўная краіна, горы, прырода. Абавязкова гэта ўсё трэба абнавіць», — падкрэсліў дыпламат.

Важным пунктам на маршруце супрацоўніцтва Беларусі і Славакіі з’яўляецца Брэст — вароты паміж Усходам і Захадам. «Фактычна двойчы ў месяц прыязджаю ў Брэст, на розныя мерапрыемствы. Галоўнае, што пайшлі турыстычныя групы, спартыўныя каманды вашы прыязджаюць у Славакію, нашы — тут. Маладыя людзі могуць шмат зрабіць, каб не было варожасці. Няма прычын, шчыра кажучы, каб скоса глядзець адзін на аднаго і быць непрыяцелямі. Беларусь (асабліва Брэст) — гэта вароты з постсавецкай прасторы ў Еўропу, у тым ліку і ў Славакію. Мы ў гэтым калідоры вельмі зацікаўлены», — запэўніў Ёзеф Мігаш.

Ён канстатуе, што ёсць перашкоды для ўзаемадзеяння дзвюх краін. «Прыязджалі нашы дэлегацыі гэтымі днямі. Ну, давялося доўга на граніцы стаяць і траціць час, а ім трэба прыехаць і тут працаваць на карысць Беларусі і Славакіі», — акцэнтаваў увагу Надзвычайны і Паўнамоцны пасол.

У канферэнцыі «Памяць без межаў» прынялі ўдзел гісторыкі, палітолагі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, органаў улады з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Славакіі, Кітая.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю