Top.Mail.Ru
200

Хрэнін: На ўзбраенне арміі сёлета прынята больш за 200 узораў тэхнікі

У 2025 годзе на ўзбраенне арміі прынята больш за 200 узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Пра гэта журналістам заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін падчас аператыўнага збору з кіруючым складам Узброеных Сіл у Лепельскім раёне, паведаміла БелТА.

«У любы навучальны год ступень, узровень і накіраванасць падрыхтоўкі Узброеных Сіл заўсёды залежыць ад абстаноўкі вакол Рэспублікі Беларусь. На жаль, сітуацыя не становіцца лепшай. Градус напружанасці ўсё роўна працягвае нарастаць. Мы гэта бачым па дзеяннях кіраўніцтва калектыўнага Захаду, па той шалёнай мілітарызацыі, павелічэнні аб’ёмаў фінансавання на ваенныя патрэбы, закупцы наступальнага ўзбраення, канцэнтрацыі, стварэнні новых падраздзяленняў, асабліва ў нашых суседзяў. Іх агрэсіўная рыторыка ў наш бок кажа пра тое, што мы, улічваючы гэтыя ўмовы, павінны адэкватна рэагаваць і рыхтаваць свае ўзброеныя сілы», — сказаў Віктар Хрэнін.


Адной з вырашаных задач стала павышэнне баявога патэнцыялу за кошт павелічэння баявога кампанента войскаў. «Гэта перш за ўсё дасягнута за кошт аптымізацыі арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў, шляхам стварэння новых, павелічэння існуючых падраздзяленняў, уключэння іх у склад аб’яднанняў і воінскіх часцей, аптымізацыі кіраўнічага апарату. Вельмі шмат нам удалося зрабіць і дасягнуць у рамках павышэння аснашчэння нашых войскаў сучаснымі ўзорамі ўзбраення. У гэтым годзе мы прынялі на ўзбраенне больш за 200 розных узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. У цэлым ва Узброеныя Сілы за гэты год пастаўлена больш за 35 тыс. розных узораў тэхнікі і ваенна-тэхнічнай маёмасці», — адзначыў міністр. 
На палігоне ў Лепельскім раёне прайшоў аператыўны збор з кіруючым складам Узброеных Сіл. Яго мэта — выпрацоўка ў каманднага складу УС адзінага разумення паслядоўнасці і спосабаў навучання службовых асоб органаў ваеннага кіравання і войскаў у новым навучальным годзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю