«Сённяшняя армія нашай краіны адрозніваецца ад той, якая была 10, 5, нават 3 гады таму. Сам час вымушае нас пастаянна займацца будаўніцтвам і развіццём арміі. У гэтай рабоце мы для сябе вызначылі некалькі прыярытэтаў. Першы — работа з ваеннаслужачымі. Мы адышлі ад муштры. Патрабаванне нашага Прэзідэнта простае: ваенны чалавек павінен валодаць усімі сучаснымі спосабамі і формамі вядзення баявых дзеянняў, зброяй. Аснову баявой падрыхтоўкі займаюць практычныя заняткі. Каб адпавядаць гэтаму патрабаванню, мы перабудавалі праграмы і ўсю інфраструктуру, дзе праходзіць баявая падрыхтоўка», — сказаў Віктар Хрэнін.Другі прыярытэт — тэхніка і тэхналогіі ва Узброеных Сілах. «Толькі за бягучы год на ўзбраенне да нас паступіла больш за 40 тыс. розных узораў. Гэта і сучасныя сродкі сувязі, беспілотныя комплексы, радыёэлектроннае абсталяванне, праграмнае забеспячэнне. Усё гэта патрабуе сур’ёзнага асваення. Для гэтага існуе першы акрэслены мной прыярытэт», — адзначыў міністр.Таксама кіраўнік абароннага ведамства вылучыў стратэгію дзяржавы, якая будуецца на прынцыпе: рыхтавацца да вайны так, каб яе ніколі не было. «Для гэтага мы арыентуемся на першыя два прыярытэты, на тыя задачы, якія ставіць Галоўнакамандуючы, і на ўсе напрамкі будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл. Мы павінны зрабіць усё, каб у нашага патэнцыяльнага праціўніка не было нават якога-небудзь жадання напасці на нашу краіну. Для гэтага ў нас ёсць усё. Самае галоўнае — матываваныя і падрыхтаваныя людзі», — падкрэсліў Віктар Хрэнін.
Больш за 10 тыс. навабранцаў прынялі ваенную прысягу ў гарнізонах у розных кутках краіны. Больш за 2 тыс. чалавек прынеслі клятву на вернасць Радзіме ў 72-м гвардзейскім аб’яднаным вучэбным цэнтры ў Барысаве. «Магу з упэўненасцю сказаць, што ўсе яны не выпадковыя людзі. Сёння ў прызыўных камісій ёсць магчымасць адбіраць найбольш матываваных, моцных і падрыхтаваных хлопцаў. У гэтым плане мы адзначаем вельмі станоўчую дынаміку. І самае важнае — камандзіры на тактычным узроўні бачаць узросшы ўзровень нашай моладзі ў здольнасці засвойваць праграмы баявой падрыхтоўкі», — дадаў кіраўнік абароннага ведамства.
Ён таксама ўказаў, што ваенная служба — праца, якая часам можа быць цяжкай, не мець скідак на ўзрост і стомленасць. «Тут маладым людзям трэба будзе выкладвацца па поўнай, асвойваючы ўзбраенне, праходзячы абучэнне вядзенню бою. Але самае галоўнае, што трэба зразумець нашым хлопцам, служба ў арміі — гэта не нейкі абстрактны абавязак перад краінай, а гатоўнасць абараняць сваю сям’ю, родных, блізкіх, свой дом. Мы зробім усё, каб нашы хлопцы гэта зразумелі, усё засвоілі, былі гатовы і здольны выканаць задачы. І, вядома ж, яны павінны зразумець, што армія — школа, якая робіць з учарашніх хлопчыкаў сапраўдных мужчын, здольных несці адказнасць не толькі за сябе, але і за сваіх таварышаў», — рэзюмаваў Віктар Хрэнін.