Top.Mail.Ru

Хрэнін: Прэзідэнт пагадзіўся з падыходамі да дзяржпраграмы ўзбраення на бягучую пяцігодку

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з падыходамі да Дзяржаўнай праграмы ўзбраення на 2026—2030 гады. Аб гэтым журналістам заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае БелТА.



«Прэзідэнт пагадзіўся з нашымі падыходамі ў праекце дзяржаўнай праграмы ўзбраення на пяцігодку, — сказаў кіраўнік абароннага ведамства. — Мы разабраліся, што нам патрэбна, якія віды ўзбраення... Гэта (дзяржпраграма ўзбраення. — Заўвага БелТА) інструмент рэалізацыі і выканання плана будаўніцтва Узброеных Сіл».

Пры гэтым, падкрэсліў Віктар Хрэнін, важна захоўваць прынцып разумнай дастатковасці, каб ні ў якім разе не паставіць эканоміку ў залежнасць ад ваенна-прамысловага комплексу.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю