Top.Mail.Ru

Хрэнін заявіў аб спакойнай абстаноўцы вакол Беларусі і адсутнасці прыкмет агрэсіі

Вакол Беларусі складваецца стабільная абстаноўка без прыкмет агрэсіі. Пра гэта міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў па выніках дакладу кіраўніку дзяржавы, паведаміла БелТА.


Па словах міністра абароны, значная частка дакладу датычылася ваенна-палітычнага становішча, якое складваецца вакол Беларусі. Віктар Хрэнін ахарактарызаваў яго як стабільнае, адзначыўшы, што напружанне пераважае ў асноўным у інфармацыйным полі.

«Адсочваючы дзейнасць узброеных сіл краін НАТА, мы не бачым вялікай актыўнасці. У сумежных краінах праходзіць мінімальная колькасць вучэнняў — усяго адна, мінімальная колькасць палётаў. Таму мы і лічым ,што яна (абстаноўка вакол Беларусі. — Заўв. БелТА) стабільная, і нейкай пагрозы, напружання, падрыхтоўкі да раптоўнага нападу мы не бачым», — заявіў Віктар Хрэнін.


Што датычыцца паўднёвых рубяжоў Беларусі, то кіраўнік абароннага ведамства канстатаваў, што з боку ўкраінскіх фарміраванняў няма прыкмет падрыхтоўкі да агрэсіўных дзеянняў. «На сённяшні дзень мы не бачым, што ад украінскіх фарміраванняў, якія забяспечваюць прыкрыццё сваёй граніцы, зыходзіць падрыхтоўка да нейкіх агрэсіўных актыўных дзеянняў. Нягледзячы на тое, што ў інфармацыйным полі гучыць усё што заўгодна, для іх напружанне на нашай граніцы не патрэбнае», — мяркуе Віктар Хрэнін.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю